Галасы:4-ы. Не раскруціць.
2-і. Раскруціць. Во, бачыш, як дзяўбе.
Усе. Во, во, пашло. Во, стараецца.
Міль. Усё ён можа зьесьці. Давай барана, вала, усё пойдзе.
Усе (сьмяюцца). Ого, які пражора!
Шэйнакатр. Гатова. (Заіграў).
Міль (падпявае):
Па дарожках вузкіх,
Па дварох і вуліцах
грае наша музыка
і да сэрца туліцца.
Прыпеў: Тыры-рой-та,
Тыры-рой-та,
Тыры-тыры-тара.
Нас усюды слухаюць
Старыкі і дзеці,
Лепш за нашу музыку
Не знайсьці на сьвеце.
Прыпеў: Ля-лям-бам-ба,
Ля-лям-бам-ба,
Ля-лям-бім-бам-бім-ба.
А у гэтай клетцы
Залатая птушка,
Шчасьлівы білецік
Выцягне Паўлушка.
Прыпеў: Чыгі-чача,
Чыгі-чача,
Чыгі-чыгі-чача.
|