Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Сашка. Вось я і раблю простую сялянскую нашу беларускую хатку.

Сьцёпка. А ці будзе хто глядзець на яе?

ЗЬЯВА III

Маці. Зноў майструеш? Глядзі-ж: як увойдзе бацька, то вечарам у печы будуць твае гэтыя цацкі. А гэта-ж што за лялькі?

Сашка (хапае і хавае ззаду). Нічога, гэта так-сабе. (Сьцёпка сьмяецца).

Маці. Ну, а дзе-ж ты гэту хатку дзенеш?

Сашка. Заўтра, мамачка, тут яе ня будзе, толькі каб сёньня татка не паламаў.

Маці. Глядзі сам. (Пайшла).

Сьцёпка. Гэта-ж заўтра адчыняецца выстаўка.

Сашка. Я ведаю, браток, дык вось ты памажы мне скончыць, а то я не пасьпею. Памажы, браток, я цябе прашу.

Сьцёпка. Добра, толькі каб не папсаваць чаго замест помачы.

Сашка. Ты хоць будзеш глядзець у акно, і калі будзе ісьці тата, дык скажаш, тады я зноў схаваю.

Сьцёпка. А гэта то можна. А з якога боку ён павінен ісьці?

Сашка. З таго і таго (паказвае на вокны). Наглядай. (Бярэцца за працу, кладзе пілку,