жым на рэчку, умываемся халоднай вадзіцай, а пасьля на гімнастыку, а пад вечар раскладваем агонь. Тут расказваюць, якія організацыі дзяцей за межамі. А то, бывае, як наладзім хор, такі комічны, от весела!!!
Сашка. Глядзі-ж ты, братка, у акно.
Сьцёпка. А я і забыўся, бадай ты спрахла. (Глядзіць у акно, насьвіствае кракавяк, а пасьля пяе на гэты-ж мотыў):
Нас ня любяць, нас баяцца[1] |
(Сашка ўсё хавае).
Сьцёпка (азірнуўшыся). Нашто ты схаваў?
Сашка. Ну, а як-жа, ты-ж кажаш, ідуць?
Сьцёпка. Хто, ты думаеш, ідуць?
Сашка. Татка ідуць.
Сьцёпка. Каровы з поля ідуць, а ня татка, вось і ўсё.
- ↑ Збор піонэрскіх песень.