Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Дай сюды сякеру. (Сашка дае, бацька прабуе пальцамі, ці вострая). Яшчэ хавацца будзе ад бацькі…

ЗЬЯВА V

Маці. Ну, ідзі палуднуй, а то вечар на дварэ, а ён ходзіць ня еўшы. (Бацька пайшоў). (Маці да Сашкі). Забірай усе свае цацкі ды ўцякай куды. (Пайшла).

Сьцёпка. Пойдзем да нас, я памагу табе забраць усё, там і скончым. (Сашка бярэ хатку, а Сьцёпка іншыя рэчы і выходзяць за дзъверы. Сьцёпка ў дзьвярах, паглядзеўшы на хату). Здаецца, выратаваліся.

Заслона