глядае Ленінскі куток. Людзей заўсёды многа там. Кожны дзень іграе музыка. Усім весела. Ёсьць і школьны куток. Туды вучні прынесьлі розныя свае рэчы. Там відаць малюнкі і нашай школы. А ідзеш па калідоры, дык убачыш многа чаго там выстаўлена. Усё людзі аглядаюць: як цьвікі робяць, як друкуюць кніжкі. Усяго не пералічыш. Выстаўка навучае нас, як трэба паляпшаць гаспадарку, каб мець вялікую карысьць, каб усім сялянам і рабочым было добра, каб была моцнаю савецкая ўлада, каб перамагала ўсіх буржуяў. Далоў капіталістых! Няхай жыве комуністычная партыя!
Усе. Добра напісаў, — брава, Мішка, брава!
Волька. Якія хто хоча зрабіць папраўкі?
Ягорка. Упісаць трэба пра мядзьведзя, што вадзілі па выстаўцы. Я нават намаляваў яго.
Усе. Пакажы, пакажы. (Хапаюць з рук малюнкі). У-у-у, Мішка (сьмяюцца) на заднія лапы стаў, а ззаду людзей колькі.
Маша. Трэба зьмясьціць гэты малюнак.
Волька. І я так думаю; малюнак мы зьмесьцім, а пісаць аб тым, як яго там вадзілі няварта.
Ягорка. Ну, добра. А цяпер глядзеце мае іншыя малюнкі.
Усе. Давай паглядзім.