Крутагор. Няправільна! праўда?
Усе. Няправільна! Няправільна!
Маці. Пачакайце вы, гэта-ж вам ня мітынг. Я расказваю, як яно было. Вядома, што няправільна, дык-жа сяляне падалі тады ў павятовы суд.
1-ы хлопчык. О, добра.
Маці. Пачакайце. Там таксама прысудзілі расу папу.
Крутагор. Трэ‘ было падаць іх у газэту.
Усе. Ага, ага.
Маці. О, якія-ж вы сьмешныя. Дзе там былі тыя газэты, хто іх калі чытаў? Гэта цяпер, дык усюды гэтых газэтак, а даўней ня было.
Бацька. Ды ці ўмелі пісаць.
Маці. Вядома, што не.
Крутагор. А мы ўмеем. Мы сваю газэтку ў школе робім.
Бацька. Штаноў зашпіліць ня ўмееш, а пішаш, праўда, сын? (Дзеці засьмяяліся. Засьмяялася і маці).
Крутагор. Не. Зашпільваць умею і пісаць умею.
Бацька. Ну, добра, слухаем далей.
Маці. Паехалі сяляне ў губэрню, да самага губарнатара. А ў губарнатара, у яго канцылярыі многа было служачых, кожнага трэ‘ было падмазаць, каб канцылярскія калёсы ня