Гэта старонка не была вычытаная
Маці. Ды я забылася пра яе.
Крутагор. Ну, мы ня будзем такімі дурнымі.
Маці. Дык вось, якая будзе ў цябе дарагая падцяжка.
Крутагор. А калі вы мне прышыеце яе?
Маці. Ды хоць і цяпер. Скідай штаны, дык я і прышыю.
Крутагор (закруціўся). Во, добра. (Да дзяцей). Вы пачакаеце крышку.
1-ы хлопчык. Доўга чакаць, трэба ісьці.
Усе. Пойдзем, пойдзем.
Крутагор. Крышачку пачакайце, я скіну. (Пачынае скідаць штаны). Мамка мне прышыюць, ды пабяжым да Ціхахода. (Маці і бацька лёганька ўсьміхаюцца).
Заслона