залажыўшы, рукі назад, пахаджваў і не зварачаў на шапку ніякае ўвагі).
Крутагор (падкінуў шапку ўверх). Ага, але-ж такое шапкі ні ў кога няма, нават у грамадзяніна Васіля, магу нават залажыцца.
Васіль (супыніўся, нахмурыў бровы, прышчурыў вочы, перадражніў). Грамадзянін… Шапка то шапка, і вельмі добрая, а вось ня зробіш так, як я зраблю са сваёю. (Ён узяў з галавы шапку, злажыў яе ўтрое і палажыў у кішэню).
Крутагор. Падумаеш, — якая важнасьць! (Зьняў з галавы шапку). Раз! (Злажыў яе напал і палажыў у кішэню). Гатова.
З кустоў голас. „Гу-гу-у-у!“
Лёнька. Што гэта? (Крутагор выхапіў з кішэні шапку, хутка надзеў і спужана аглядаецца).
Ціхаход (зьвярнуўся ў той бок, адкуль быў голас). Хто гэта тут пужае і каго?
Зьяўляецца пастух.
Пастух. А хоць-бы і цябе.
Ціхаход. А я ніколі ня пужаюся.
Усе. А, гэта вунь хто.
Васіль (да Крутагора). А Крутагор думаў, што гэта лясьнік ідзе.
Пастух. А вы што тут робіце?