ніцца ад зьвера. Але-ж, цяпер ёсьць людзі, якім вырваць дрэва ўсёроўна што плюнуць.
Ціхаход. Вось гэта навіна. Страшэнна люблю глядзець на ўсякія дзівы. Але што-ж, дуба ты ніколі не перадужаеш, а з крушынаю справішся. Нават было-б дрэнна, каб мы не падужалі вунь тае лазіны.
Крутагор. Ты так думаеш?
Ціхаход. Так.
Крутагор. А што будзе, калі я павалю той дубок?
Ціхаход. Нічога ня будзе, хіба толькі ў часе работы ў каго-небудзь могуць пажоўкнуць штаны.
Крутагор. Я думаю, што гэта не пра мяне гутарка?
Ціхаход. Як сабе хочаш.
Крутагор. А ну пабачым. (Ён рашуча падышоў да дубка, плюнуў у далоні і сам сабе). Здалёк ён выглядаў крыху меншым.
Ціхаход. Пабачым. (Прылёг ці прысеў і жуе травінку. Крутагор узяўся за дубок і пачаў яго хістаць ва ўсе бакі).
Крутагор. Падаецца.
Ціхаход (счакаўшы). Ну, як?
Крутагор. Хутка выверну, вось пабачыш.
Ціхаход (спакойна). Пачакаем яшчэ.
Крутагор. Пасьмяешся пасьля.
Ціхаход. Ды я не сьмяюся. (Крутагор сагнуў дубок, ногі яго пасунуліся па траве,