ем аб гэтым. Мы толькі рады, што кончышся ты і скончацца цяжкія ўспаміны. (Да Крутагора). Капай, капай! (Кажа далей). Пройдзе дзень, другі, трэці, пальлюцца дажджы, падзьме вецер і прыемна зашуміць сваім лісьцем гэты малады дубочак. Ён будзе адчуваць, як ідзе да яго новая сіла, сіла, якая ўзялася ад сьмерці падцяжкі. Мы, Ціхаход і Крутагор, рады гэтаму і голасна выказваем цяпер і ныне і заўсёды. Амін!
Крутагор (усхапіўся і крыкнуў). Не, не амін! не амін! Няхай мяне разьвее вецер, калі я тут не знайшоў скарбу! Хадзі сюды, глянь! (Ціхаход падышоў). Глядзі, тут нешта жалезнае, думаю, што тут не гаршчок з чарапкамі, а цэлы кацёл золата.
Ціхаход. Капай. (Капаюцъ удвох).
Крутагор. Нешта круглае, падобнае на знарад.
Ціхаход. Так, здаецца гэта знарад. Глядзі, калі ён набіты, дык будзе нам золата.
Крутагор (спуджана). З патронамі, кажаш?
Ціхаход. А што ты думаеш.
Крутагор. Тады мы ўкінем яго ў агонь і самі паўцякаем. От бухне; аж зямля задрыжыць, і неба затуманіцца.
Ціхаход (падняўся). Стой, мы гэтага ня будзем рабіць. Ты забыўся, што нарабіў сабе Сьцяпанкаў Васіль. І цяпер ходзіць сьля-