Гэта старонка не была вычытаная
Крутагор (радасна). Ціхаход, мы знойдзем скарб!
Ціхаход. Так, скарб мы, мусіць, знойдзем. Але ці думаеш ты аб тым, якім быў Грак, які загінуў чалавек!
Крутагор. Думаю, братка, думаю. (Ціхаход здымае шапку. Крутагор глянуў на яго і таксама зьняў шапку).
Ціхаход (рашуча). Адмервай.
Крутагор (затупаў). Чакай, а дзе-ж захад?
Ціхаход. У гэты бок.
Крутагор. Дзьвесьце крокаў?
Ціхаход. Дзьвесьце. (Крутагор пачынае мераць і лічыць: раз, два і г. д. Ціхаход трымае ў руках знарад і моўчкі таксама адмервае. Пайшлі).
На сцэне цямнее.