Крутагор. Стаю на тым самым месцы, бо яго зазначыў.
Ціхаход. Зазначыў? Нічога ня значыць. Я папінен табе зазначыць, што ты памыляешся. Прызнай свае памылкі, і мы зараз-ж расвачнем работу.
Крутагор. Ну, дык давай будзем капаць вось тут, пасярэдзіне.
Ціхаход. Эх, таварыш Крутагор, ты-ж здаецца першага мая быў на мітынгу і здаецца чуў, што сказаў дакладчык пра сярэдзіну. (Горача). У наш момант ня можа быць сярэдзіны. Ёсьць два выбары. Я табе раю капаць тут.
Крутагор. Ладна. (Пачынае капаць). Нейк страшна.
Ціхаход. Капай, браце, няма чаго пужацца. Мы-ж ня крадзем, а выконваем наказ добрага чалавека.
Крутагор (капае). А што, каб ён пабачыў нас, пазабіваў-бы?
Ціхаход. Цудны ты, як гэта ён пабачыць, калі яго даўно няма жывога. І як я чуў, дык ён любіў малых хлапчукоў. Мы таксама напэўна здружыліся-б з ім.
Крутагор. Ох, цяжкавата капаць.
Ціхаход. Дай я пакапаю.
Крутагор. Пакапай крышку, а пасьля я зноў буду капаць. (Перадае рыдлёўку. Ціхаход