Крутагор. Ну, капані два разы зьлева. Да волі, даволі. (Ціхаход кінуў рыдлёўку, і яны ўдвох пачалі вьцягваць скрынку).
Ціхаход. Ну, раз!
Крутагор. Два. (Выцягнулі).
Ціхаход. Гатова!
Крутагор. Гатова!
Ціхаход (стукнуў Крутагора па плячах). Эх, Крутагор! Які сёньня шчасьлівы дзень!
Крутагор (радасна). Так, Ціхаходзе, ня веру вачом сваім, што вось гэта — вялікі скарб.
Ціхаход. Атамана Грака!
Крутагор. Эх, і зайздросьціць-жа будуць хлопцы.
Ціхаход. А чаго ім зайздросьціць, мы-ж не сабе забіраем.
Крутагор. Але-ж ніхто іншы, а мы знайшлі. На нас будуць усе глядзець.
Ціхаход. А скрыначка заіржавела.
Крутагор. Гэта нічога, я думаю, што золата не заіржавела.
Ціхаход. Я думаю, што не.
Крутагор. Значыць, што мы будзем рабіць са скарбам?
Ціхаход. А ты як думаеш?
Крутагор. А ты як думаеш?
Ціхаход. Мы павінны выканаць наказ Грака.
Крутагор. Куды несьці скрынку?