Ціхаход. Спачатку мы знайшлі знарад, а ў ім гэты скрутак. А ў скрутку ўсё напісана.
Старшыня (чытае). „Заўтра Грак ідзе ў паход. Можа заўтра Грака ня будзе, але ўсякі, хто знойдзе яго запіскі і плян мясцовасьці, дзе схован скарб, павінен выканаць яго апошнюю волю — усёроўна, ці заўтра, ці цераз тысячу год“.
Сакратар. А вось далей: „Адмерай ад гэтага месца дзьвесьце крокаў, адвярніся на поўдзень і, прайшоўшы дваццаць сажняў, капай“.
Старшыня. А дзе вы дзелі скрынку.
Крутагор. У мяне яна схавана.
Старшыня. Таварыш міліцыянэр. Зараз-жа ідзі і калавур, а я злажу камісію і зараз іду. (Міліцыянэр, Крутагор, Ціхаход і Абраша хутка выходзяць). Зараз-жа злажыць камісію. Старшынёю буду я. (Да сакратара). Замыкай канцылярыю. Бяжы да Цімоха, а я да Пятрука, яны будуць членамі камісіі. Пайшлі! (Хутка выйшлі).
Заслона