Абраша. О, якая цікавая скрыначка!
Міліцыянэр. Не датыкайся рукамі.
Пятрук (да Крутагоравага бацькі). Гэта твой сын выкапаў?
Бацька. Дайце-ж рады… я ніколі не спадзяваўся, што ён на гэта здатны.
Цімох. Колькі такяа скрынка можа зьмясьціць?
Старшыня. А рублёў пяцьсот улезе.
1-ы мужчына. Я думаю, што і тысяча ўлезе.
Крутагор. Што, — вы думаеце, тут бумажкі? Памылка. Тут чыстае золата і ня менш як дзесяць тысяч рублёў.
Старшыня. Ну, будзем адчыняць і тады пабачым.
Ціхаход. Цяжка будзе, бо замочак заіржавеў.
Старшыня. Дайце мне якую сякеру-тупіцу.
Бацька. Ёсьць. (Дае сякеру. Старшыня з членамі камісіі пачынаюцъ стукаць і адмыкаць).
2-і мужчына (да першага). Ну, што-ж ты скажаш?
1-ы мужчына. А што-ж, браце, дурням шчасьце. Ня ведалі, як спажыць дабро.
2-і мужчына. Ну, а табе што?