Гэта старонка не была вычытаная
СЦЭНА ДРУГАЯ
Адбываецца ў тым-жа пакоі. Бабкі і маці няма. Анжэліна і дзед на тым самым месцы сьпяць. У акне відаць птушкі (галубы), яны пакручваюцца, брукуюць.
Анжэліна (праз сон). Во, птушкі, птушкі.
Дзед (прачнуўся, прыпадняўся крыху). Здаецца, Анжэліна нешта казала.
Анжэліна. Ух, ух! (Пашавялілася).
Дзед. Дзяўчынка неспакойна сьпіць. Сьпі спакойна, спачывай, гаротніца. (Галубы зьнікаюць. З акна высоўваюцца розныя страшныя чалавечыя галовы. Сярод іх адна з шапкаю паліцэйскага).
1-я здань. Хо-хо-хо!
2-я здань. Ха-ха-ха!
3-я здань. Хі-хі-хі!
Паліцэйскі. Ух-ха-хі! (Анжэліна варушыцца. Здані адна за аднэй зьнікаюць. На іх месцы зьяўляюцца вясновыя краскі: незабудка, браткі, ландыш і лёгенька калышуцца. Над імі адна за аднэй зьяўляюцца галоўкі трох дзяўчатак. На іх вяночкі).
1-я дзяўчынка. Вясна!
2-я дзяўчынка. Вясна!