Дзед. Ведаю, але ўсёроўна трэба знайсьці нейкі выхад.
Бабка. Сёньня нічога нельга зрабіць.
Маці. А праз год каб ня было позна.
Бабка. Ну, дык што ты думаеш рабіць?
Маці. Я ня ведаю.
Дзед (з уздымам). Чакайце, я знайшоў выхад, знайшоў! Замест таго, што вы ходзіце па работу і адносіце яе, даручым гэта Анжэліне. Тады яна можа прагуляцца, падыхаць чыстым паветрам і пагрэцца на сонцы.
Маці. Гэта думка добрая. Клунак вельмі цяжкім ня бывае.
Бабка. Ну, добра, няхай будзе добра.
Уваходзіць Анжэліна.
Маці. Ну, вось Анжэліна.
Анжэліна. Хлеб прынесла. Сказала крамніца, каб плацілі за тое, што набралі.
Бабка. О, як яны баяцца.
Маці. Аддамо, дачушка.
Анжэліна. Я так і сказала. Сказала, што заўтра аддамо.
Маці. Ну, і добра.
Анжэліна. А на дварэ так хорашанька! Мамачка, я ўвесь дзень буду працаваць, а вечарком вы мяне пусьціце крышачку пагуляць. Добра?
Маці. Добра, добра, дачушка. Мы будзем часта пускаць цябе ў горад.