ніну вольнае працы ў прыгожых, жыцьцярадых, празрыстых фарбах. Вось "Касавіца":
Загарэўся усход... Бляск зарніцы патух... |
Тут ужо ня сустрэць сумных тонаў. Усё зьзяе ў бліскучых фарбах радасных настрояў. "Касцоў песьціць сонцавей залаты". Труба ня трубіць, а „грае". Каса „пяе". Чаму? Ды таму, што касец працуе на сябе, а не аддае плён свае працы другому. Час, калі праца ішла з-пад бізуна, мінуў.
Час той загінуў, ня трэба хавацца, |
Побач з радасьцю ад вольнае працы, у М. Чарота бурліць жаданьне бачыць сваю краіну "квяцістай, прыгожай". Гэта пачуцьцё займае адно з важных месц у комплексе Чаротавых ідэй. Ён не