першым загутарыў ад беларускага селяніна, як яго сябар, прыяцель, чыя бяда катавала пісьменьніка роўна з мужыком. Зразумела, што песьня Ф. Багушэвіча атрымала шырокі водгук з боку беларускага чытача, натаўхнуўшы яго на акрэсьленую думку, на выразны настрой.
Гэтым настроем захапіўся, між іншым, і Янка Лучына (Няслухоўскі), які ў сваёй творчасьці вельмі блізка падышоў да Ф. Багушэвіча, падмацоўваючы, такім чынам, народніцкую плынь у беларускай літаратуры. Янка Лучына і па плённасьці пісаньня і па мастацкасьці напісанага далёка адстае ад Ф. Багушэвіча[1], але разам удвух яны афармляюць цэлы пэрыод у гісторыі беларускае літаратуры, стоячы на чале культурных дзеячоў 80 гадоў XІX стагодзьдзя. İх творы набываюць значнае пашырэньне, захапляюць колы новага беларускага чытача і к канцу 1890 гадоў узьнімаюць шырокі беларускі нацыянальна-рэволюцыйны рух сярод розначыннай інтэлігенцыі і студэнцтва. Шэраг культурных таварыстваў ("Мінчук" у Менску і інш.) і студэнцкіх організацый (у Юр'еве, Маскве, Пецярбурзе, Александрыі) маюць сваім натхніцелем творчасьць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны і інш. Дзякуючы гэтаму культурныя мэты памянёных гурткоў і аб'яднаньняў перамешваюцца з рэволю-
- ↑ Янка Лучына болей пісаў папольску. Пабеларуску ён напісау некалькі дзесяткаў вершаў, якія выданы зборнікам пад назваю "Вязанка".