Уперадзе прарастала храсткамі атрутлівая рэакцыя, згушчаліся хмары, каб загасіць проблескі свабоды—політычнай і нацыянальнай, а шлях змаганьня звужваўся, зарастаў калючкамі—політычная сытуацыя суліла нядобрае. Але насустрач ёй з пэўнасьцю пазіраў новы, малады пясьняр, які прышоў у горад з глухіх куткоў узбунтаванай, парушанай Беларусі, лапцюжнай, мякіннай, дагэтуль няведанай ды нязнанай. Прышоў, каб сказаць пра яе, калі яна ўжо пачула воклічы Цёткі, гукі К. Каганца, мары Ядвігіна Ш., словамі мужычых думак, мужычае гардлівасьці, вартасьці чалавечай у асобе загнанага нявольніка:
Што я мужык, усе тут знаюць, |
У гэтым першым вершы Янка Купала выпукла і выразна перадаў настрой селяніна-працаўніка, селяніна, які адкрыў вочы і выглядзеў стан свайго жыцьця, зразумеў яго цяжкасьць, зразумеў сваю вартасьць. І ў гэтым першым вершы ўжо выразна адзначаецца ўсьведамленьне поэтаю клясавых прычын таго, што "мужык-беларус―усіх корміць сваёю працаю, а сам мякіначку есьць". Адзнаньне, што ў гэтай несправядлівасьці соцыяльнай закладзена