нага і экономічнага ўкладу куды цяжэй там, дзе да іх прылучан яшчэ нацыянальны ўціск. Беларусь, якую адну пакуль бачыў і чуў перад сабою Янка Купала, болей іншых краін была заціснута ў ярмо няволі, у бяскультурнае завяданьне. Куды поэта ні кідаўся―спатыкаў пана, ашчасьліўленага культураю, чужою і варожаю агромнай гушчы цёмнага, запрыгоненага беларускага сялянства. Гэта культура ішла ад мэты, каб ямчэй абіраць селяніна. І заданьні гэтай культуры падтрымлівала з гарадоў другая варожая культура, культура папоў і чыноўнікаў у нявольніцкім выяве сваім на Беларусі. А будаўнік жыцьця ціснуўся, заганяўся ў гэткія ўмовы, з якіх ня можна было ўбачыць сонца, сьвятла.
Гэткая сытуацыя, бязумоўна, абурала Янку Купалу; часамі ён прыходзіў у гнеў і галосна клікаў:
Дружна йдзі, бедны люд, і з зары да зары |
Занадта згусьцілася гора вакола, ажно не дае спакою, прасьветлае гадзіны.
Але чым мацнейшы яго ўціск, тым большая прага ў поэты бегчы
К долі, к волі, гэт, па полі. |
Што гэтая воля дастанецца людзям, працаўніку—Янка Купала не сумняваецца анізваньня. Дзеі рэво-
- ↑ Жалейка. Верш "Касьба", стар. 122.