Паганы зладзіўшы хаўрус. |
Поэта яскрава разумеў клясавую падставу імпэрыялістычнае вайны, кіруючы свае стрэлы на сатрапаў. І праз гэта яшчэ болей ахапляла яго нянавісьць на яе братазабойнасьць, на яе крывавую роспач.
Ды, паміма іншага, ці-ж можна было пагадзіцца, каб замест вясеньніх квятоў, замест мірнае працы на вызьвеўшых нівах лілася бязьвінная кроў рабочых і сялян, якіх настроілі адных супроць другіх? Прышла вясна 1915 году і супроць чаканьня―
Ня з сонцам вышла блаславіць аратага арбу. |
А куды тамака! З гэтаю вясною падзеі многа пастрашнелі, выяўна сьціснулі грабежнымі кайданамі Беларусь. Царская армія ня ўстоіла супроціў арміі кайзэраўскай і ў сполаху адступала, а перад сабой гнала тысячы беларускага сялянства. Краіна пусьцела, руйнавалася. Здань пагібелі вісела над ёю чорнаю хмараю. Дым пажараў затуляў сонца і надзею на блізкае зьнішчаньне крывавай вайны.
Грукат гармат разьвеяў на нейкі час і творчы імпэт Янкі Купалы, прымусіўшы яго замаўчаць,
- ↑ "Шляхам жыцьця", стар. 39.