назвы мігам зышло з памяці, і вакола Савецкае Соцыялістычнае Рэспублікі аб'ядналіся беларускія працоўныя гушчы. Аб'ядналіся, прасякнуліся яе ідэяй, захапіліся пачуцьцём узьнікшага ў іх рэволюцыйнага патрыотызму і сталі абараняць яе, як радзіму, як сябе.
Янка Купала ўрачыста, з адкрытай душою сустрэў гэты вялікі акт у жыцьці свайго народу; ён з радасьцю пакінуў Смаленск і паехаў у сталіцу свае рэспублікі. Пачуцьцё грамадзяніна не пакідала поэты.
І чулася яму, як―
Назаўтра, к налецьцю |
Зьліўшыся з мільённаю грамадою, ён сачыў, "каб абсевак ня кінуці дзе".
А ў той час новая хмара насувалася на Беларусь. Гэта была польская окупацыя. Яна перапыніла революцыйнае будаўніцтва на цэлы год. Тэрмін, калі надышла новая эра для беларускага працаўніка і селяніна, пачаўся з 1921 году.
Янка Купала, перажыўшы ў Менску жахі польскае окупацыі і аддаўшы многа часу цяжкай хваробе, якая чуць ня згубіла яго, убачыў, што прышоў час
зьдзейсьніцца яго нядаўным марам―
Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці, |