(Да дзесяцілецьця творчасьці М. Чарота
1919 год расхінуў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Маніфэст часовага ўраду Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Незалежнай Рэспублікі прынёс беларускаму працоўнаму народу політычныя свабоды, нацыянальнае і соцыяльнае вызваленьне. Перад ім адкрыўся шырокі шлях гаспадарчага, культурнага і дзяржаўнага будаўніцтва.
Часовы рэволюцыйны ўрад Беларускай Савецкай Рэспублікі рашуча ўзяўся за організацыю новага жыцьця. Вочавідкі вынікалі ва ўсіх яго галінах багатыя пляны творчай чынасьці. Шпарчэй усяго наладжвалася культурна-асьветная справа. У Менск к гэтаму часу зьехаліся значныя кадры беларускіх працаўнікоў.
На працягу кароткага часу пры Камісарыяце Асьветы з організавалася выдавецкая колегія. Пашла падрыхтоўчая праца да адчыненьня кнігавыдавецтва, па організацыі тэатру. Адна за другой сталі пераводзіцца на беларускую мову народныя школы. Агульны настрой выразна сьведчыў аб магутным