Старонка:Уступамі да Акцябра.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

рагамі Савецкай Улады. Прыкладам можа служыць выступленьне «узрыўнікаў» на сходзе беларусаў, скліканым Б. С. Г. 23 красавіка на Кіеўскай вуліцы. На сход, ня гледзячы на слабае апавяшчэньне, сабралася да пяці­ сот чалавек. І вось, толькі пачаў адзін з прамоўцаў казаць мову пабеларуску, як з гушчы некалькі чалавек выгукнулі протэст супроціў збрыджанай мовы. Праўда, гэтыя выкрыкі не атрымалі спагады й засталіся бяз уплыву. Але не надоўга: пасьля першага прамоўцы выскачыў на трыбуну адзін з узрыўнікаў і спляча заляментаваў на ўвесь будынак лаянку й бэшчашьне беларускае мовы і тых, хто яе ўжывае. Пры гэтым паляцелі байкі й брахня наконт модных тады памешчычых інтрыгаў і, пэўна, грошаў, за якія, нібы, працуе Беларуская Соцыялістычная Грамада. Узрывацель, вядома, дастаў сабе падтрыманьне ад дзесяткаў двух сваіх, улітых у сход з мэтаю «выка­заць волю...» Сход прыняў бурны характар: разгарэўся настрой і пачуцьцё, завязаліся гарачыя спрэчкі. «Узрывацелі» ўжо паціралі рукі ад здавольства, што інтрыгі Грамады разьбіты, і звалі людзей кінуць сход. Але адзін за другім прамоўцы Грамады і спачуваючых ёй разьяснілі сабраным усе хітрыкі «узрывацеля» і пераканалі сход у праўдзівасьці й чыстаце беларускіх соцыялістых э Грамады і пастаўленых імі перад сабою ідэяў. Сход астаўся цалкам на баку тых, хто яго наладзіў... За гэтым выпадкам ішлі й другія. Поруч з Петраградам узьнялася хваля супроціў соцыялістычнага руху бе­ларусаў у Маскве і ў провінцыі. У Маскве з боку організацыі, многа слабшай ад Пецярбурскай Бел. Соц. Грамады, з‘організавалася досыць моцная Беларуская Народная Грамада. Пад свой полаг гэта апошняя зьбірала бе­ларусаў розных політычных напрамкаў і розных станаў, ад паноў да пролетарыяў бежанцаў. Беларуская Народная Грамада вяла больш шырокую ра­боту, чым Маскоўская організацыя Сацыялістычнай Грамады, адцягваючы ад апошняй сваёю падозранаю «народнасьцю» шырокія бежанскія колы.

Але ўсё-ж-ткі Маскоўскай Народнай Грамадзе, хоць і нявыразнай, блядой політычна, далёка было да «Беларускага Саюзу» у Вітабску і да беларускага аб’яднаньня ў Гомлі і др. мясцох. «Беларускі Саюз» у Вітаб­ску ўзнаўляўся вядомымі чорнасотнікамі Палонскім і Грыгаровічам[1] і злу­чаў сабою ўсё, што было ў краі ісьцінна-расійскага. Гомельскае аб'яднаньне кіравалася таксама ня менш знатным чорнасотнікам Каранкевічам, які зьбіраў да сябе ўсё контр-рэволюцыйнае, жыўшае, на сродкі, якія даваліся царскаю ўладаю за працу па абрусеньню і аправаслаўленьню «Северо-Западного края».

Агульным сьпетым хорам трубілі ўсе гэтыя контр-рэволюцыйныя процібеларускія організацыі аб непатрэбнасьці беларускай культуры і беларуска­га руху, аб шкодзе для «адзінае Расіі раздрабленьня цэлае дзяржавы». Як і сьлед, да часу, свае даказы яны падмацнялі «павіннасьцю абараніць рэволюцыю і давясьці краіну да Ўстаноўчага Сойму». Гэтыя «рашучыя словы» падносіліся меншавіком і эсэрам, як задатак за лояльнасьць, як штрыхоўка ад нібы пакінутага імі чорнасотніцтва.. І эсэра-меншавіцка-кадэцкая ўлада здавальнялася... Яшчэ-б ня быць здаволенай! Гэтая служка буржуазіі, фак­тычна, сама вяла (ды цяпер вядэе!) у нацыянальным пытаньні політыку Каранкевічаў ды Палонскіх.

Беларускі нацыянальна-соцыялістычны рух, шыбаючы ўперад стомільнымі крокамі, прыцягаў да сябе нядрэмнае вока эсэраў. Яны пільна сачылі за яго разьвіцьцём і, патвараючы псэўда-беларускім чорнасотніцкім організацыям, вышуквалі магчымасьці змагацца й беспасрэдна. Гэтае апошняе за­даньне напаўнялі эсэраўскія губэрскія й павятовыя камісары, старшыны

  1. Абодва растрэлены Савецкаю ўладаю ў 1918 г.