стаў на хвабрыку за рабочаго і быў там год, быў два, быў тры гады, ажно там спазналі яго, ізноў спаймалі, ізноў у турму. Кажуць, што, злавіўшы, ў турме сто бізуноў яму ўсыпалі.
АЛЕНКА. /З страхам/. Ай-ай-ай!
НАСТА. /Шкадуючы/. Божухна ты мой, Божухна! Сто бізуноў усыпалі!?.
КРЫСТЫНА. /Маркотна/. І вытрываў… Во-й, Божэ ты мой, чаго гэта чалавек ня вытрывае на сваём вяку. А здаецца кволае стварэньне якое.
АЛЯКСЕЙ. Ага! Чорт не пагаліўся на яго душу. Ў бальніцы пралежыў свае, і ў Сыбір пагналі яго, а ён узяў ды-й зноў з нейкай турмы ўцёк.
НАСТА, АЛЕНКА, ЯНУК. /Разам/. Уцёк.
АЛЯКСЕЙ. Ага. Лахі пад пахі, ды-й задаў лататы. Цяпер пісьма аб ім, кажуць, па ўсім гасударстві разаслалі. Да губэрнатороў, да станавых, да земскіх, да нашых канцэлярый пісьма разаслалі, што, кажуць, такі і такі, ў катаргу засуджэны, з дарогі ўцёк, што, кажуць, шукаць яго і зымаць кожнаму, хто жыў прыказуюць… Па ўсім гасударстві, кажуць шукалі, шукалі, шукалі, ажно знайшлі… гдзе? Ну, згадайце, людцы, гдзе душагуба, разбойніка, вісельніка гэтаго знайшлі?
УСЕ. /Апрача старога Мікулы і Крыстыны, а галасьней за