сказаў: не крадзі! не забівай! А хто гэтаго сказу ня слухае, нехай цярпіць і пакутуе. Во як! Годзі!
ПАДАРОЖНЫ. /Пільна ўслухіваўся ў мову старца/. Годзі! Добра вам, пане гаспадару, казаці: Годзі! Але ці таму, каго, як ліхога зьвера, па сьвеці ганяюць, каб, дагнаўшы, зьбіць на горкае яблыка, а пасьля ў катаргу загнаць, — годзі, ці ня годзі — гэта ужо ён толькі сам у сваей душы ведае, — сьвет, людзей, сябе самога і дзень той, у каторы радзіўся, праклінаючы. Кажнаго чэлавека можэ спаткаць нешчасьце… /Глядзіць на Аленку, каторая гайдае на руках дзіцё сваё/. І ні водная матка ня ведае, каго там… за многа год… на руках сваіх калышэ… /Шырокімі крокамі падходзіць да стала, налівае чарку гарэлкі і, выпіўшы, ізноў становіцца перэд агнём. Пільна ўгледаючыся на Сымона/. Годзі! Добра вам, пане гаспадару, казаці: годзі! А ці вы ведаеце, якім парадкам той Рысь, катораго цяпер, як ліхога зьвера, ганяюць, — як ён першы раз у бяду папаў. Можэ першы раз у такую бяду папаў за такую драбніцу, што і плюнуць не варта было, а беда трасе таго, хто на ёй едзе. Ой, пане гаспадару, — так трасе, што часам душу ў чэлавека бруднай падшэўкай на верх пераверне. Кажная людзкая душа мае брудную падшэўку, толькі ў аднаго яна выйдзе на верх, а удругога ня выйдзе яна на верх… Вось што. /Падходзіць ізноў да стала, даты-