Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV.

ТЫЕ САМЫЕ і ДЗЯЎЧЫНА.

ДЗЯЎЧЫНА. /Паставіўшы каля дзьвярэй калаўрот, крычыць/. Ратуйце, дзеўчаткі, калі ў Бога верыце! Хлопцы ідуць! /С сяней чуваць голасны шопат мужчынскіх цяжкіх ботаў, хлопцы знарокам страшаць і гаманяць/.

ДЗЕЎЧАТЫ. /Разам/. Скарэй, скарэй зачыняйце дзьверы, не пушчайце! Зараз лён смаліць і гаварыць розную непатрэбу будуць. Людцы, ратуйце! Не пускайце разбойнікаў гэтых, не пушчайце! /Сперша сьмяючыся і жартуючы, ўходзяць у што раз большы засос; перш удаваны страх пераходзіць у праўдзівы. Адна дзеўчына стаіць каля дзьвярэй і, зачыніўшы клямку, з усіх сіл прытрымывае; другая хапае сочерэну гарачую галавешку і становіцца быццам баронючыся; трэйцяя перэхіляе вядро з вадою. Рух, бегатня, пісклівые крыкі: “не пушчайце! ратуйце! на што яны! Мы іх ня хочэм, нам і бяз іх добра!”/.

НАСТА. /Ўскочыўшы з зэдліка і з разстаўленымі рукамі бяжыць да дзьвярэй/. Пушчайце! А гэта-ж якая мода, каб на вечарніцы хлопцаў не пушчаць? Ды за што-ж вы над імі здзекуецеся? За што-ж вы іх галубкоў на марозі трымаеце? /Атчыняе насьцеж дзьверы/. Хадзіце, дзяцюкі, хадзіце! Ну, хутка хадзіце! /Ў дзьверах тоўпіцца разам трое хлапцоў