Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

і ўходзяць у хату/.


ЗЬЯВА V.

ТЫЕ-Ж і ТРОЕ ХЛАПЦОЎ.

/Наста зачыняе дзьверы. Дзяцюкі ў кароткіх казакінках і сьвітках пераходзяць цераз хату і кланяюцца гаспадару/.

ХЛОПЦЫ. /Разам/. Добры вечэр!

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. /Падходзячы/. Сьпіць, ці што? Не атказаў.

ДРУГІ С ХЛАПЦОЎ. Нешта вельмі маркотны. /Ідуць у старану жанок, каторые быццам з вялікай пільнасьцю пачынаюць прасьці; хлопцы затрымываюцца, закурываюць папіросы; штурхаюцца лакцямі, нешта сьмешна апаведаюць сабе, часам пачынаючы голасна сьмеяцца/.

КРЫСТЫНА. /Прадучы, нотай журлівай, працяжнай, пачынае пеяць/.

Ой, валы мае, валы сівые,
Чамуж, чаму не арэце?..
Ой, леты мае, леты маладые,
Чаму марна плывеце?

НАСТА. Калі хочаце, міленькіе, то казку вам скажу?

КРЫСТЫНА. /Перестаючы пеяць/. Чаму-ж не? Скажы, цётачка, скажы!..

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Скажы нам, цётка, казку!

АДНА З ДЗЕЎЧАТ. Толькі страшную, страшненькую… не чу-