ваную, негаданую. /Наста ідзе па свае рэшато з шальбабонамі і стаўляе яго перэд сьвятлом с печы/.
ПАДАРОЖНЫ. /Да Аленкі, пры каторай у поцьме стаіць/. Вясёлые ў вас вечарніцы?!
АЛЕНКА. А вясёлые.
ПАДАР. Даўно за Аляксеем?
АЛЕНКА. На будучаго Петра тры гады будзе.
ПАДАР. Добра табе тут жыць?
АЛЕНКА. Чаму-ж не? Добра!
ПАДАР. Аляксей ня бье?
АЛЕНКА. Ешчэ чаго не было, каб біў?!
ПАДАР. Хлеб у хаці заўсяды бывае?
АЛЕНКА. Да гэтуль таго не было, каб бяз хлеба сядзелі.
ПАДАР. Шчасьліва жывецё сабе!
АЛЕНКА. /Радосна/. Ой, Наста будзе казкі казаць! /Да Падарожнаго/. Паслухайце толькі, паслухайце! Яна надта хораша ўмее казкі казаць… нечуваные, негаданые… Кожны раз іншые… /Наста села каля прыпечку, галаву ў чырвонай хустцы выхінаючы на блеск агню; перэд ёю на зямлі стаіць рэшато з шальбабонамі, каторые, гаворачы лушчыць; стары яе голас ногды дрыжыць, зліваючыся с ціхім гудам калаўротаў/.
НАСТА. Былі сабе тры браты: два разумные, а трэйці дурэнь. Усьціглі яны лецей сваіх, і жаніціся прышла пара.