патрэбным "на час прыпыніць сваю працу ў Вільні й скарыстаць сілы ў тым месцы, дзе яны змогуць зрабіць рабочым праўдзівую карысьць". Вырабляючы програму сваёй партыі, Бунд надаў вялікае значэньне нацыянальнаму пытаньню, да якога бундаўскія конфэрэнцыі не адзін раз зьвярталіся. Нацыяналістычныя тэндэнцыі былі так моцны ў Бундзе, што гэта прывяло к разрыву Бунду з Рас. Соц. Дэмократычнай партыяй, адбыўшымся ў сьнежні 1903 г.
Бунд ня мог не пакласьці ў грунт сваёй дзейнасьці нацыянальную проблему. Склад Бунду быў досыць стрыкаты: побач з рабочым пролерыятам былі ў яго складзе й дробнабуржуазныя нацыяналістычна-настроеныя інтэлігэнты, ведаўшыя простую праўду, што нацыянальна-культурнае адраджэньне жыдоўскага народу самым цесным парадкам зьвязана з барацьбою супроць самаўладства. Гэта й вытлумачвае ўваход у Бунд дробнабуржуазнай інтэлігэнцыі. Гэты саюз жыдоўскіх рабочых і дробна буржуазных інтэлігэнтаў быў часовым і, пры відавочнай маёмасьці клясовага антагонізму паміж пролетарыятам і буржуазіяй, разумецца, у будучыне павінен быў разваліцца. Ранейшыя саюзьнікі ў барацьбе за вызваленьне жыдоўскае рабочае клясы, пасьля перамогі рабочае клясы, пайшлі рознымі дарогамі. Програма Бунду па нацыянальнаму пытаньню выпрацоўвалася паступова. На сваім трэцім зьезьдзе Бунд (1900) у ліку сваіх політычных вымаганьняў выстаўляў „трэбаваньне грамадзянскага, а не нацыянальнага раўнапраўства". Чацьвёртая конфэрэнцыя Бунду прыняла па нацыянальнаму пытаньню супольную рэзолюцыю, у якой конфэрэнцыя прызнала, што „па сэнсу соцыял-дэмократычнай програмы недапусьцімы ніякі ўціск аднае клясы над другою, ня толькі ўлады над грамадзянамі, але й аднае нацыянальнасьці над другою, панства аднае мовы над другою". Разам з гэтым зьезд прызнаў, што гаспадарства, падобнае Расіі, якое складаецца з мноства разнародных нацыянальнасьцяў, павінна ў будучыне перарабіцца ў фэдэрацыю нацыянальнасьцяў з поўнай нацыянальнай аўтономіяй кожнай з іх, незалежна ад абшару, які яна займае. Лічачы, аднак, несваячасным выстаўляць пры тагочасных умовах трэбаваньне нацыянальнай аўтономіі для жыдоў, зьезд знаходзіць, „што ў сучасны пэрыод досыць змагацца за адмену ўсіх выключаючых законаў супроць жыдоў, заўважваць і протэставаць супроць мерапрыемстваў, накірованых для прыгнячэньня жыдоўскай нацыянальнасьці, аднак ня трэба раздуваць нацыянальнае пачуцьцё, здольнае затуманіць клясавае сузнаньне пролетарыяту, што павядзе да шовінізму".
Гэтае выступленьне Бунду супроць прыгнячэньня жыдоўскай нацыянальнасьці яшчэ больш спрыяла ўзмацненьню ўплыву Бунду на шырокія жыдоўскія масы. Прыхільнасьць к Бунду дробна-буржуазнай інтэлігэнцыі зрабілася асабліва значнай. У рэволюцыйны 1905 год для жыдоўскіх рабочых мэсаў нацыянальная проблема мела вялізнае значэньне, а дзейнасьць Бунду была галоўнай штурхаючай сілай жыдоўскага нацыянальнага руху Расіі 1905 году.
Выступленьне пецярбурскіх рабочых 9-га студзеня прымусіла Бунд перайсьці да адкрытай рэволюцыйнай барацьбы. Дэклярацыі, шырока распаўсюджаныя на тэрыторыі жыдоўскага жыхарства, клікалі жыдоўскі пролетарыят да рэволюцыйнай барацьбы, адначасна выстаўляючы ніжэйнаступныя вымаганьні: 1) скліканьне ўстаноўчага сходу народных прадстаўнікоў, абраных усёй краінай, мужчынамі й кабетамі, бяз розьніцы рэлігіі й нацыянальнасьці, на грунце агульнага, простага й патаемнага вы-