ЗЬЯВА II
Стасюк (адзін).
Стасюк. Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз-жа захварэю… Ганулечка мая! Прыходзь-жа да мяне хутчэй!
(пяе):
Дзяўчыненька міла С цела душа выйдзе, За бліск сініх вочак |
ЗЬЯВА III.
Стасюк, Ганулька (убегае).
Ганулька. Вось і я! Што, прычэкаўся мяне? Дык ніяк не магла раней прыбегчы… Трэба было у дарогу зьбірацца… Ведаеш, бацькі пасылаюць мяне у горад на службу!
Стасюк (спалохаўшыся). Што ты кажаш!
Ганулька. Але… Ды заўтра ужо раніцай трэба ехаць. Якраз заўтра бацька едзе да мястэчка на кер-