Нашто нам дым дзеткі мілы
Гоніць з дому да магілы?
Ой нашто, нашто?
Нім[1] гаспадыня хату нагрэе,
Сама пры печы уся скалее;
Дзеткі у кутку скалеюць,
Бледыя, чорны хварэюць;
Ой нашто, нашто?
Ой нашто сядзім мы як у норы,
Ой нашто у хаце, як ў аборы?
Гусі, сьвіньні і цялята--
Нездароўя поўна хата;
Ой нашто, нашто?
Ці ня ёсьць у нас і шкло і гліна?
Чы мы ня можам вывесьць каміна?
І у сьветлае ваконца
Упусьціць мілае сонца?
Чы ня можам, чы?
Чы мы ня можам і для скацінкі,
У сенях цёплай мець прыарынкі;
Чы хлеўчыка, чы каморы,
Ды ня жыць з ёю ў аборы?
Чы ня можам, чы?
Ой можам, можам, толькі ня знаем,
Колькі у хаце заразы маем
Ад ўсялякай нячыстосьці,
Без каміна і сьвятлосьці.
Божа! Дай нам знаць!
|}
НІХТО ЦЯБЕ, ТАТКА…
Ніхто цябе, татка, пахаваць ня йдзе, О Божа-ж мой! Божа! што цяпер за сьвет! |
- ↑ Пакуль.