(1866 г.)
АСОБЫКручкоў — станавы прыстаў.
Пісулькін — яго пісарчук.
Ціхон Пратасавіцкі | Пінская ваколічная шляхта. |
Акуліна — яго жонка. | |
Марыся — іх дачка. | |
Іван Цюхай-Ліпскі. | |
Грышка — яго сын. | |
Цімох Альпенскі | |
Базыль Статкевіч. | |
Харытон Куторга. |
Дзесяць іншых асоб.
Дзесяцкі.
Рэч адбываецца ў ваколіцы О…. паміж балотаў, у глушы Пінскага павету. Сцэна паказвае шляхоцкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй − лаўка.
Марыся (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)
Цяжка жыці мне, дзяўчаці, |
Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабі-