Тагды табе — жыцьце небам:
Усялякім тваім патрэбам
Жонка рада дагадзіці;
Стане крэпка ця любіці.
Скажа: муж мой, хоць старэнькі,
Ды разумны і міленькі!
|}
Так, так! У цяперашнім разумным веку хочаш спакойна жыць? Будзь філёзофам: бачыш — ня бачыш, чуеш — ня чуеш, — ба, ба, бы! Ды вось і Марыся ідзе сюды. Якая красачка! А ну, Куторга, падпусьці ей лёстачак…
ЗЬЯВА VІ-ая.
Марыся і Куторга.
Куторга. (Салодка пасьмяхаючысь, заляцаецца). Дабрыдзень, панна Мар’яна!
Марыся. (Саромліва). Дабрыдзень, пан Куторга!
Куторга. А як панна Мар’яна прыгожа выглядае, які сьвежы тварык, моў рожачка толькі што з пучка! З якой нецярпячкай я ждаў шчасьлівага мамэнту, каб пацалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасьцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку хвартушком). Панна Мар’яна! Вы ня чуеце, вы ня ведаеце, як вас крэпка люблю, як па вас ныю.
№ 5. Романс.[1]
Рвецца маё сэрца да красьненькай розы, Як ня бачу панны, жыцьце мне — магіла, Як цетраў ў лясочку жаласна балбоча, Дам табе я зэгар вялікі, як рэпа, |
- ↑ Параўнаваць з попьска-беларускімі вершамі 18-га веку.