Прачыстая сярод ночы
Пусьцілася са ўсей мочы,
Плачучы, на гроб Хрыстоў,
На Галгофу, між кустоў.
Пазьдзірала вельмі ногі,
Бо баялась сінагогі,
І наткнулась на Хрыста,
Ён яе спрасіў спраста:
Што-ж ты, мая маці, плачаш?
Я васкрэс, сама ты бачыш,
...........
Хоць жаўнерам далі плату,
Штоб брахалі там Пілату,
Што іх змог найкрэпкі сон,
І Хрыста хтось вынес вон.
А я многа меў работы
Пад час сьвятыя суботы,
Пакуль пекла пагасіў
І Адама ўваскрасіў.
Як пачула злая сіла,
Што самую сьмерць скасіла,
Пабяжалі к Аарону —
Спраўку вывесьць па закочу,
Ці прыйшоў Мэсіі час,
Штоб ад пекла ўсіх ён спас?
Аарон ачкі надзеў
І ў Быбліі паглядзеў,
Ня уцерпіў, засьмяяўся,
Куцы зараз дагадаўся,
Бяжыць на пякельну браму,—
Аж ідзець Хрыстос к Адаму.
І к архіву скора — шась!
Аж пякельня затраслась.
Куцы зашатаўся з ляку,
Трудна стала небараку;
Прад Хрыстом ні мёртв, ні жыў,
А Хрыстос яго спрасіў:
„Гдзе старэнька баба Ева,
Што грызнула плод ад дрэва?“
Куцы качаргу узяў,
Ў печы крэпка памяшаў.
Ева вылезла із печы,
Абгарэлі вельмі плечы,
А за ёю і Адам,
Аж Хрыстос зьдзівіўся сам:
Ўвесь пабіт і пакалот,
З голаду запаў жывот!
Горка, горка зарыдаў
І на Еву паглядаў.
Ўзяў яго Хрыстос за рукі,
Расказаў пра свае мукі,
Адпусьціў абоіх ў рай,
Штоб забылі гэты край.
Тут Адам із пекла драла,
Ева на ўсі жылы брала:
На бягу дагнала Лота,
Аж крывава пена з рота,
Як ён чыніць ў райскі сад,
Не агляжаясь назад.
Ной старэнькі спатыкаўся
І да раю прама драўся.
Слаўны багатыр Самсон,
Што быў вельмі лас на сон
|