І што здаўся на пакусу,
Крыкнуў Навіну Ісусу,
Штоб ён сонца прыдзяржаў,
Пакуль вечар не настаў.
Праведныя душы выйшлі;
Ілія на конях ў дышле,
Алісею даў жупан,
Расступіўся Іярдан.
Сталі райскія вароты
Насьцеж ў дзень новай суботы.
Тут прамудры Саламон
Зазваніў у райскі звон.
Ўсі сабраліся па звону,
Па заслугам, па закону,
Пасадзілі ўсіх за стол,
Тут і Божы быў прастол.
Сам Бог яйцамі златымі
Пахрыстосаваўсь са ўсімі,
Разгавеўся сьвяты мір,
І пачаўся вечны пір.
Новае падалі піва;
Тут Давыд, усім на дзіва,
Прывударыў ў гусьлі так,
Што ня ўцерпілі ніяк.
Сара ў тую-жа гадзіну
Прэж ўсіх выйшла на срадзіну,
З Аўраамам ў танец шла,
Ўсіх на ногі падняла.
Ісаак, працёршы вока,
Стаў з Равекай Сары збоку,
Якаў кінуў свой кастыль,
Стаў пры іх, ўзяўшы Рахіль.
Тут прыдаў Іуда жару,
Ўзяўшы пад-ручку Фамару!
Тут прыпомніла Эсфір
Красен з гусьлямі Псалтыр;
Тут ударылі ў тымпаны»
Ўва ўсе струны і арганы,
Аж да алтаровых рог,
Штобы быў праслаўлен Бог.
Тут і бабкі, тут і ўнучкі —
Ўсе пабраліся за ручкі,
Пайшлі ў вечны карагод,
Слава Богу ў род і род!
|}
З „Гутаркі Паўлюка“.
„Дзякуй Богу, што прыждалі, |