Між сабою станем зюкаць
І пад рад гарэлку клюкаць.
Ці Лявон, ці не Лявон,
З раду ў нас ніхто ня вон!
Нікому мы не даруем,
Папіваем і старуем, —
Без гархухі ня той лад,
Ўсяк на йгрышчы выпіць рад.
Наша складка небагата:
Ўдоваль па кварце на брата.
Хто паважна тут сядзіць,
За лучынай хто глядзіць,
Хто пяець, хто піпку курыць,
Казкі кажаць, а хто дурыць,
Альбо кашалі пляцець
На суседзі, — як жывець,
Кажнаму тут ёсьць работа,
Кажнаму свая ахота…
|}
З „Маладзіковай гутаркі“.
Сеў на прызьбе каля хаты Але дзе мне да іх! Ото буду мець матулю, |