— „Ну што, маладзец, нап'ёмся водкі?“
Даець мне грошы, такі салодкі:
Усё гавора, радзе, пытае,
Жонку цалуе, дзяцей гайдае.
— „Ну што-ж, надумаўся, ці ўжо гатоў?“
— „Надумаўсь, кажу: каб сто катоў
„Дралі мне скуру, пяклі на агню,
„Я веры сваей-тыкі не зьмяню!“
Іх! закіпеў тут той князь, аж зароў,
Аж вылупіў вочы, счырванеў, як кроў…
— „Розаг падайце, нагаек, сто лоз!
„Ён з веры сьмяецца мне тут-жа пад нос!“
Хапілі мяне якісьць гайдукі,
І розаг падалі чатыры пукі.
І б'юць — не баліць, хоць за сэрца бярэ;
За што-ж ён, пракляты, мне скуру дзярэ?
Як крыкну я гэта: „Эй, бійце-ж мацней,
„Мацнейшы ад веры вашай Мацей!“
Вот так-то хрысьцілі мяне казакі
З тутэйшага ды ў палякі!
|}
КАЛЫХАНКА.
Люлі, сынок, люлі-люлі! |