Сам ня знаю, што мне стала…
Калі гляну, ачунеўшы, —
Я ў шпіталі, захварэўшы…
Галава мая абрыта,
Твар вадой ці чым абліта,
А піць хочацца… здаецца,
Рэчку-б выпіў, каб пры рэчцы!
Так я праляжаў тры тыдні,
Прадаў усе свае злыдні,
Надта есьці стаў памногу
І паправіўсь, дзякуй Богу!…
Я-ж тут ляжу і ні рэчы,
Што там стары гаспадара,
А ён торбу ўзяў на плечы,
Па начальству просьбы жара!
Трэйчы Вільню, сем раз Ліду
Ён адведаў. Трэба-ж ведаць, —
Прысягнуў, пакуль ня выйду,
Навет дома не абедаць!
Раздабыў усе паперы,
Запісаў мяне у сказку…
Што і бацька-б, можа, шчэры
Не зрабіў такую ласку.
Так у восень, ў замарозкі,
Прывялі мяне да вёскі,
Пазьбіралі шмат суседаў!…
Кожны гаварыў, што ведаў:
Як я тут, калі радзіўся,
Як і бацька мой жаніўся…
Паказалі усё-чыста,
І што імя мне „Каліста“,
Што завуць мяне „Ліндарка“
Так, на сьмех, што чыста гол,
Як ліндар, што на хальварку:
Увесь маёнтак: — ён ды вол.
Асэсар быў ужо новы,
Чалавечак так, нічога,
Якісь ціхі, нездаровы
І цярплівы… хваліць Бога!
Пасьля таго праз паўгоду,
Ў марцы-ж, мяне на свабоду,
Дзякуй Богу! адпусьцілі
У той дзень, як і хрысьцілі.
|}
БЫЎ У ЧЫСЦЫ.[1]
Раз у дзень задушны, якраз а паўночы, |
- ↑ Па каталіцкай веры ёсьць рай, пекла і для меншых грэшнікаў — чысьцец; пасьля пякельных цярпеньняў у чысцы можна перайці ў рай.