А лес лістком не калыхне,
У гушчы птушкі селі спаць,
І рыбкі ў рэчачцы на дне,
Пад куст хаваючысь, стаяць.
Духота некая вісіць,
Нявольны сон усіх бярэ,
І толькі каня просіць „піць!“ —
Кружась над лесам угарэ.
Я ў поле вышаў. Божа мой!
Красуе жытні колас ўжэ.
Рукой абцёршы летні зной,
Я сеў на камень пры мяжэ.
Любуюсь жыткам. Із-пад ног
Паднялась птушка да гары,
А тут каршун, а каб ён здох!
Хоп! гэту птушку ў кіпцюры…
Панёс!..
Што гэта мне за знак?
Такую думку думаў я,
Адкуль узяўся гэты птак?
Ой бедна-ж птушачка мая!
...............
|}
ШТО ДУМАЕ ЯНКА, ВЯЗУЧЫ ДРОВЫ Ў ГОРАД.
От і сьвята, от Каляды, |