Каб умела сшыць кашулю
І умела лапці сплесьць, —
Гэта, сын, табе, а не татулю, —
І каб магла сена грэсьць.
Худа, сын, з такімі жанамі,
Што а ні цюк да работы, —
А спадніцы з кружавамі…
Ды гэта проста сухоты!
ХІ.
Быў я ў Рызе і у Мітаве —
На кірпічным заводзе,
А усё я — ў бурлацкай справе,
Ды не на сваёй свабодзе.
Быў у Піцеры і ў Кранштаце, —
І там я папытаў!
А усё не пры варштаце,
А ў чарнарабочыя папаў.
Я хацеў у прыказчыкі або у палавыя,
Ды туды бяз грошы не папасьць…
Але там такія дзяцюкі ўдалыя!
Ды і басякоў-жа там прапасьць…
Няўжо-ж мне на год дагаварыцца
У хадзяіна ў сяле служыць?
Ды баюся, каб не разарыцца,
Што у хадзяіна цяжка жыць.
Трэба рана устаць малаціць,
А днём прыбяры скот, —
Там дым твар і шыю закапціць
І усё цела пераесьць пот!
|}
СЬВЕТ ПЕРАМЯНІЎСЯ.
І. Дадушы, брат Апанас, ІІ. Аж жудка стала глядзець, |