Крупені ў волю я пад’еўшы,
Усіх падзякаваў багоў;
Кашэль за плечы прывязаўшы,
Сабраўся ўжо ійці дамоў.
Але зэфіры падхапілі,
Хто за руку, хто за паяс,
І, як бы птушкі, паташчылі
Яны мяне цераз Парнас.
Нясьлі на крыльлі, быццам вецер,
І проста прынясьлі ў наш лес.
Гляджу я: мусіць ужо вечар,
Бо маладзік на неба ўзьлез…
З тых пор Тарас ужо ня ходзіць
Так дужа рана па лясох,
ў А дзеля гэтага ня шкодзіць
Бярвеньне красьці па начох.
Дык во, што бачыў наш Тарас,
К багам узьлезшы на Парнас.
Ён гэта мне апавядаў,
А я ў паперку запісаў.
|}
Паўлюк Бахрым.
(1814 — ?)
ЗАГРАЙ, ЗАГРАИ, ХЛОПЧА МАЛЫ…
Заграй, заграй, хлопча малы, Бо ў Крошыне пан сярдзіты, — Гдзе я пайду? Мілы Божа! Будзь здарова, маці міла! Каб я каршуном радзіўся, Мне пастушком век ня быці Ой, кажане, кажане! |