Старонка:Царскі суд.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

Аўг. Хлябцэвіч

Царскі суд над творамі Ф. Багушэвіча

Адным з выдатных беларускіх пісьменьнікаў, які адыграў вялікую ролю у рэволюцыянаваньні беларускіх мас, траба лічыць Ф. Багушэвіча (Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава).

Ф. Багушэвіч быў першым беларускім поэтам, які прымаў актыўны ўдзел у паўстаньні супроць улады царскага самаўладзтва. У яго асобе мы бачым прыклад злучэньня поэтычных мар і практычных дзеяньняў рэволюцыйнага паўстаньня.

Вось чаму вершы Ф. Багушэвіча да 1905 году хадзілі ў нелегальным выглядзе, выданыя ў Лёндане на папяроснай паперы, хоць і з кур'ёзным дазволам сынодальнай друкарні. Вершы яго адыгралі значную ролю ў якасьці агітацыйнага матэрыялу, калі распаўсюджваліся 1-ай Беларускай Рэволюцыйнай Грамадой (1904-1906) разам з іншымі проклямацыямі Грамады, якія заклікалі да зьнішчэньня ўлады царскага ўраду, памешчыкаў і капіталістых.

Лічачы беларускую мову ня мужыцкаю, а прыроднаю, Ф. Багушэвіч уносіць выхаваўчае пачуцьцё прызнаньня асобы чалавека ў кола людзей, якія гавораць мужыцкаю народнаю моваю. Ён лічыць мову "адзежаю душы". Не пакідайце-ж.-піша Ф. Багушэвіч,-мовы нашай Беларускай, каб ня ўмерла".

"Пазнаюць людзей ці па гаворцэ, ці па адзежы, хто якую носе: отож гаворка, язык ёсьць адзежа душы".

Фр. Багушэвіч яскрава паказвае соцыяльную няпраўду. Мастацкія вобразы яго так моцна заражалі моладзь рэволюцыйным настроем, што да 1905 году творы яго лічыліся нелегальнымі. А калі ў 1907-8 г. яны былі выданы беларускаю - "Суполкаю" ў Пецярбургу. "Загляне сонца і ў наша ваконца" пад рэдакцыяй В. Л. Іваноўскага і Б. і. Эпімаха-Шыпілы, дык урад Сталыпіна і Макарава ўзяўся ліквідаваць выданьні Фр. Багушэвіча. Абвінавальны акт, прад'яўлены рэдактару "Дудкі Беларускай" і "Смыка Беларускага" Вацлаву Іваноўскаму складаўся з пераказваньня беларускіх вершаў Ф. Багушэвіча, пераложаных на расійскую мову.

І вось, пры чытаньні абвінавальнага акту ў Пецярбурскай судовай палаце пад старшыняваньнем вядомага ката-сэнатара Крашаньнікава, прокурор, падтрымліваючы абвінавачаньне, кваліфікаваў выданьне, як заклік да клясавай барацьбы і разбураньня ўстояў расійскай політыкі ў Паўночна-Заходнім краі (праваслаўя і расійскай народнасьці).

Пецярбурская судовая палата прыцягнула да судовай адказнасьці Багушэвіча, як аўтара "Дудкі Беларускай", і прадстаўніка выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца", які выпусьціў гэты твор. І вось, калі судовы чыноўнік, чытаючы абвінавальны акт, стаў чытаць у перакладзе на расійскую мову вершы Ф. Багушэвіча, то яскрава ўсталі вобразы Беларусі, створаныя поэтам, і мары беднага селяніна