руч з літвінамі і нам—беларусам гуртавацца, будавацца і ад палякоў адбівацца, бо яны зноу лезуць на Беларусь, занялі ужо Горадзеншчыну, амаль ня усю Віленшчыну і часць Меншчыны. А што яны зноу пачалі рабіць тутака у нас, дык усе вы бачыця ды і ня толькі бачыця, але і горка плачыця. Але памятайця, што палачам не паможаш бядзе. Польская „культура“ не баіцца сьлёз, не уважае на іх. Нешта іншае трэба паказаць польскім панам і падпанкам, і ніхай сабе яны зноу ідуць за Буг, адкуль прыйшлі. Ці-ж плачам вернеш коні, быдла, збожжа, сала, сена, і адзежу, што забралі у цябе палякі? Ці-ж сваімі сьлязьмі заплаціш сабе за тыя штодзенныя фурманкі, якімі мучаць цябе палякі? Ці-ж сьлязьмі загоішь свае раны і сінякі, якія набілі табе польскія жандары. Хіба за твае сьлёзы вернуць яны табе цэркву і тваю беларускую школу, што забралі у цябе ды яшче прыслалі польскую вучыцелку, ці вучыцеля, каб спольшчыць і цябе і тваіх дзетак? А хто-ж заплаціць табе за тоя, што гніу ты бязвінны у польскай турме церпячы голад і холад?..
Кажуць, што будзе „плебісцыт“, ці тоя галасаваньне, каб кожны значыцца сказау, да каго ён хоча належыць, ці да Польшчы, ці да Беларусі з Літвой, бо Беларусь і Літва паміж сабою згодзяцца і злагодзяцца, як жа тутка адказаць на гэтае пытаньне?.
Цяперь ужо кожны добра бачыць і разумее, ці добры сусед Польшча, ці дрэнны. І кожны павінен зразумець, чаго чакаць беларусам ад Польшчы, калі адыйшла бы да Палякоў частка Беларусі? Дабра не чакай, бо яго ня будзе. Быу „быдлам“