у народным в.-р. і укр.) вымаўленьні з групы чьс дало адно ц: купецкі. Больш пэўным зьяўляецца прыклад—„родиць" (родзіч), хоць і тут магчымы ўплыў польскага rodzic. Прыклады—горнцарева—Ср. 54 і отчицем - здаюцца больш пэўнымі паказьнікамі данае зьявы, але тут можна бачыць: у першым -польскую агаласоўку (garncarz) пры беларускім ганчар, а ў другім—утварэньне па аналёгіі з „родиць".
Найбольш пэўным прыкладам здаецца знойдзенае намі—жертва козельца—Лев. 5, дзе козельца—імя прыметнае (казьлячая) такога-ж утварэньня, як і агнеча Лев. 4б—у выразе "кровь агнеча".
Выпадкі мены ж і з—таксама рыса старажытная Полацкая[1]: жиздитеся—Апост., Пятра веб,— але далей—ib. 13б зиждущие. У Ўладзімерава: юже стяза, самодеръзца[2]; "збан" і „зелезных" — прадстаўляюць ужо прыклады не на мешаніну ж і з, але на пераход шыпячага ў зубны, у выніку асіміляцыі наступнаму зубному (зелезных) альбо збліжэньня артыкуляцый (збанъ).
1. Скланеньні. а) Род іменьняў назоўных.
У родзе іменьняў Скарынавая мова, прадстаўляючы даволі частыя адхіленьні ад агульных усходня-славянскіх традыцый, часта дзе нават прыклады несьвядомай мешаніны радоў: псалтыру—він. адз.—Б., два колца—68 Исх.—і тут-жа: две колце—ib., ол; подставковъ род. мн. і тут-жа подставку—він. адз.; проступка злая—наз. адз., проступку—він. адз.—Уладз. 277, купелем—іb. і да г. пад.
б) Склоны. Назоўны адз. л. У значэньні назоўнага адз. л. ўжываецца часта як-бы форма клічнага склону: Ное—Б. 156. Марко сын мои—пасл. Ап. Пятра, 18; Ное был ест праведен—Б. 16 і інш., што на самым дзеле прадстаўляе сабою чэхізм wssel gest Noe... Чэск. Еванг. 1506 г.).
Аснова ўкосных склонаў часта заходзіць у паз. склон ня толькі Ў такіх словах, як камень, церковь, любовь,[3] але і матерь Исх. 6б, пламень С. 31.
Клічны склон адз. л. ў Скарыны, як і ў царкоўнаславянскай мове: О, сыну; боже, земле, господо мая—Б. 16 дщеро моя[4] Ю. разд. В 21 б; Амане— Э. 2б, мои любимыи приятелю—Апост. прадмова.
Родны скл. адз. л., як і ў сучаснай беларускай мове ад іменьняў Мужчынскага і ніякага роду з асновай на цьвёрды зычны, па большасьці мае канчатак на—у: гласу Господня—Б. 24, о(т) западу, от выходу, до Египту, от востоку ib. 24б; боку, со единое страны храму, противу западу, солнцу (з лёну)—Исх. 69; во главу угну—Ап. Посл. Петр. В.; звук грому—Ср. 69б—Влад., день смутку — Э. 10б.
З тэй-жа асновай, але назоўнікі, якія азначаюць прадметы ажыўленыя,—маюць у большасьці канчатак—а: до первенца, жерца (тут, апроч таго, маем „уставачнае" е, як і ў сучаснай беларускай мове: жнец, жанца)—Исх.; Агнеца—Лев. 12б. Але сустракаюцца і адхіленьні: тело детищу—Ц. 132, до скоту—Исх. 16б, таксама ў Уладз.: смерть скоту.—І. 1б, Б. 18 мусібыць тут—у па тым-жа прынцыпе, што і ў
- ↑ Гл. А. И. Соболевский. Смоленско-Полоцкий говор в XIII-XV в. РФВ, т. XV, (1886 г., № 1), 7-24.
- ↑ П. В. Владимиров. Докт. Фр. Скорина... стар. 275.
- ↑ Ibidem. 278. Тут на ц.-сл. павінна-б быць дъшти.
- ↑ Слова "господа" скланял. ў агулым-усх.-слав. мове, як "жена"; слова „дщеро" зьяўляецца няправільнаю формаю клічн. склону ад ст.-слав. дъшта. Тут магчымы ўплыў чэшск. dcera.