Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/116

Гэта старонка была вычытаная

станцаў прыхільна. Тут Рагінскі апрануў свой атрад у кажухі, набыў бялізну і боты, а таксама шэсьць пудоў пораху, заплаціўшы па 40 рублёў за пуд. Адпачыўшы, паўстанцы накіраваліся на Пружаны. Тут стаяла толькі невялікая каманда інвалідаў, якая аддала горад Рагінскаму бяз усякага супраціўленьня. У горадзе паўстанцы знайшлі каля 200 карабінаў. У касе павятовага казначэйства Рагінскі знайшоў 7.000 рублёў. Для свайго атраду ён узяў 4.000 рублёў, а рэшту грошы аддаў Сонгіну і Рыльскаму. Усё гэта адбылося 13 лютага. З Пружан паўстанцы пайшлі ў Кобрыншчынурз мэтаю падняць мясцовае сялянства і ўцягнуць яго ў паўстаньне. Сяляне падтрымлівалі паўстанцаў, але ў аддзел ня ўступалі, за выключэньнем паасобных адзінак.

У Кобрыншчыне паміж Рагінскім, з аднаго боку, і паміж Сонгіным і Рыльскім, з другога боку, паўсталі нейкія непаразуменьні. Вынікам гэтых непаразуменьняў быў падзел паўстанцаў на дзьве групы. Рагінскі з 33 людзьмі аддзяліўся ад таварышоў і накіраваўся ў Піншчыну. Што датычыць групы Сонгіна і Рыльскага, дык яна пасьля аддзяленьня ад групы Рагінскага накіравалася на Беласток. Па дарозе на гэтую групу пад вёскай Рэчыцай зрабіў напад моцны расійскі аддзел. Адбылася ўпартая бойка. Паўстанцы абараняліся дз астатняга. Група была разьбіта і зусім зьнішчана. Пасьпела выратавацца ня больш 10 чалавек.

Рагінскі з сваім маленькім аддзелам вандраваў па Кобрыншчыне і Піншчыне. Яму ўдалося затрымаць пошту, якая ішла з Пінску ў Кобрын. Пошта везла 4.300 рублёў, якія захапіў Рагінскі. Гэта дало Рагінскаму магчымасьць утрымліваць сваю групу і далей. Вандруючы па лясох і вёсках, Рагінскі імкнуўся падняць сялянства і ўцягнуць яго ў паўстаньне, але шырокія сялянскія масы ў паўстаньне ня ішлі. Каля вёскі Барок невялічкая група Рагінскага спаткалася з расійскім аддзелам пад начальствам Альбэртава. Расійскі аддзел складаўся з трох рот пяхоты і сотні казакаў. Са звыклаю адвагаю Рагінскі павёў сваю групу ў бой, ня гледзячы на колькасную перавагу ворага. Пасьля геройскай абароны група Рагінскага была разьбіта. Рагінскаму з некалькімі таварышамі ўдалося выратавацца, і яны накіраваліся ў балоты Піншчыны. Сяляне тут воража былі настроены ў адносінах да паўстанцаў, і Рагінскаму прыходзілася хавацца ня толькі ад урадавых войск і адміністрацыі, але і ад сялян. Так туляўся ён са сваімі таварышамі да пачатку сакавіка. 3-га сакавіка, калі Рагінскі знаходзіўся каля Турава, у фальварку дробнага шляхціца Млынскага, яго высачылі, і ён папаў у рукі царскай улады. З Турава яго перавезьлі ў Берасьце, а адтуль у Варшаўскую цытадэлю. Ваенны суд прыгаварыў Рагінскага да кары сьмерцю. Цікава тое, што вышэйпамянёны Носьціц, які вёў бойку з групаю Рагінскага, хадайнічаў перад намесьнікам Царства Польскага аб замене яму сьмяротнай кары бястэрміновай катаргай. Намесьнік задаволіў гэтае хадайніцтва. Адбыўшы кару,