мантавана цэркваў і належачых да іх будынкаў 126, перароблена з касьцёлаў 16 цэркваў, з каталіцкіх капліц перароблена 3 царквы, нанова пабудована 63 праваслаўныя капліцы. Лічба атрымоўваецца не малая. Да гэтага трэба дадаць, што некаторыя з гэтых цэркваў і капліц былі вельмі дарагія. Даволі зазначыць, напрыклад, капліцу сьвятога Юрага ў цэнтры Вільні: капліца каштавала каля 25.000 рублёў.
Цэлы шэраг ільгот быў зроблены ў адносінах да стараабрадцаў, якіх Мураўёў лічыў адзіным, зусім адданым расійскаму ўраду насельніцтвам „паўночна-заходняга“ краю. Ня гледзячы на протэст міністра ўнутраных спраў, Мураўёў выдаў загад, на аснове якога адмянялася на тэрыторыі Літвы і Беларусі раней існаваўшае палажэньне аб асьвядчэньні валаснымі праўленьнямі памерлых стараабрадцаў. У праўленьнях былі ня толькі стараабрадцы, але каталікі і праваслаўныя, асьвядчэньні якімі нябожчыкаў-старавераў, па думцы старавераў, вельмі зьневажала нябожчыка. Мураўёў загадаў не рабіць вышэйадзначаных асьвядчэньняў, апроч тых выпадкаў, калі гэтага вымагае суд. У стараверскіх вёсках, апроч таго, было дазволена будаваць пачатковыя школы.
Падтрымліваючы і насаджваючы праваслаўе, Мураўёў бачыў у ім найлепшы сродак русіфікацыі на Беларусі і Літве. Апроч таго, русіфікацыя праводзілася і непасрэдна пры дапамозе чыста адміністрацыйных мерапрыемстваў. Сутнасьць гэтых мерапрыемстваў была вызначана ў дакладзе-запісцы „аб некаторых пытаньнях па ўстройству Паўночна-Заходняга краю“, якая была падана цэнтральнаму ўраду 14 мая 1864 году.[1] Як мы бачым, з гэтай запіскі, Мураўёў лічыў патрэбным: — „1) Подтвердить окончательно о повсеместном введении русского языка, как это ныне сделано, с прекращением употребления польского языка во всех официальных и служебных сношениях, а так-же и в наружных изображениях всякого рода, особенно в местах, посещаемых народом. 2) Немедленно все высшие служебные должности по всем ведомствам, а также все места, имеющие прикосновение с народом заместить русскими чиновниками, прочие-же должности замещать русскими постепенно. 3) Вменить в строгую обязанность всем министерствам привести эти меры в исполнение командированием из России чиновников вполне благонадежных и прекратить всякие в этом отношении пререкания, как это ныне случается со стороны некоторых ведомств. 4) Заселять край русскими сколько возможно сосредоточеннее. Заселение это производить, не отстраняя и старообрядцев, ибо они более других сохраняют русскую народность“. Такім чынам, калі мы ўглядаемся ў „запіску“ Мураўёва, то бачым, што яго адміністрацыйныя мерапрыемствы мелі на ўвазе — А) навадніць Беларусь і Літву прывозным расійскім чыноўніцтвам, Б) як-мага зьменшыць польскае зем-
- ↑ С. Шолкович. Сборник статей, раз‘ясняющих польское дело по отношению к Западной России. Вып. II. Вильна 1885 г., ст. 315.