Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/73

Гэта старонка не была вычытаная

29

Добры вечар, да паненачка!
Вясна красна на ўвесь свет![1]
Да ці дома, дома пане гаспадару?
Хоць ён дома, не адзываецца -
У чырвоныя боты абуваецца.
І пан і па каморы да пахаджае,
Ён свае сыночкі да пабуджае:
Ён свае сыночкі да пабуджае:
- І ўставайце, сынкі маладыя,
І да бярэце павады шаўковыя,
І залыгайце валы, валы палавыя,
І запрагайце ў ярмы, ў ярмы залатыя,
Загарэце зямлю на вяліку сям'ю.
І зарадзі, божа, панскую ніву,
І да каб вырас каласок з піражок.
Да і каб і было ядро з вядро.

30

Добры вечар, пане гаспадару![2]
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Заспяваем песню вяльможнаму пану,
Як і для пана, таксама для пані.
У панскім дварочку, як у вяночку,
Садам абсаджоны, тынам гараджоны,
Панская ніва будзе ўрадліва.
Панскія дзеткі, як у садзе кветкі,
Да навукі кемны, у размове прыемны.
Палажыце кладку, пазавіце ў хатку,
Сыр на талерку закусіць гарэлку.

31

На першы дзень на вялікадня,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Сабіраліся, рахаваліся,
Рахаваліся белыя малойцы,

  1. 1,0 1,1 1,2 Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Кожны радок спяваецца два разы.