Гэта старонка не была вычытаная
Свабодных земляў
Шмат на зямлі;
Не трэба нам
Тваіх балот,
Дзе ногі сам
Паломіць чорт.
Адзін з чангарцаў
(да пяцёх)
Як вам не сорам, як не стыд,
Сябе так весці між братвы.
Чангарцы вы дасюль былі,
І не чангарцы ужо вы!
Як добрых тутка вас прыняў
Комуны вольнай калектыў,
Каб вольна, згодна, без прынук
З балота йсці да яснаты.
І праўду кажа старшыня,
Да слоў яго і я дадам:
Вы нашай здрадзілі сям‘і —
Не месца ўжо ў комуне вам.
Другі з комунараў
Ды што з імі цацкацца,
Ды што валаводзіцца?
Без гэткіх комуншчыкаў
Комуна абойдзецца.
Не нам з адшчапенцамі
Такімі ўжо братацца,
З няўдалай „брыгадаю“
Пара нам рассватацца!